Апошні дзень лета : (( Тут няма чаму радавацца, але ёсць чаму здзіўляцца!
Дзень пачаўся з раніцы, ці то ў 8, ці то 7, а можа ў 9 (у пакоях, дзе мы снедаем і гуляемся 3 неадэкватных гадзіннікі), а напэўна а 12 гадзіне. Таму і ўвесь дзень склаўся з адных НЕАДЭКВАТНАСЦЯЎ!
1 НЕАДЭКВАТНАСЦЬ:
Дзень народзінаў Марты ў жніўні, а не ў марте-сакавіку!??

Жнівеньская Марта, амаль што вераснёўская!
Вялізны торцік з белай гліны, вельмі прыемны па смаку і карысны для страўніка, з 18 свечкамі ад IKI!

2 НЕАДЭКВАТНАСЦЬ:
KultFlux Platform // NatureChange
Абмен несуразнасцямі і рознай фігнёй: усмешкамі, учынкамі, словамі, пацісканнямі рук, абмен сонца на дождж і наадварот, адзежай, абуткам, ежай, талеркамі з-пад ежы, упрыгожваннямі…
І хопіць ужо! Навошта?? Не ведаем! Але ў наступны раз што-небудзь самі прынясем і за
грошы прададзім!



3 НЕАДЭКВАТНАСЦЬ:
Музей генацыдаду. Не, не, не. Не трэба нам гэтага! Гэта была самая вялікая неадэкватнасць сённяшняму святочнаму дню. Хто гэта прыдумаў?
4 НЕАДЭКВАТНАСЦЬ:
Пікнік! Pizza? Mamba? Very strange!
Да наступнай запраўкі засталося 2,5 гадзіны. Не ведалі як дачакацца таго часу, трэба было нешта з’есці..
5 НЕАДЭКВАТНАСЦЬ:
Вячэра ў COZY. Учора ўсім спадабаўся крэм-бруле (гучыць брутальна), таму і сёння пайшлі зноў. І вось ён аблом! 20 аднолькавых смярдзючых талерак з зяленымі (соплі?) макаронамі і цеплы свежавыціснуты фруктовы кактэль на дэсерт. Талерку з сырам за 20 літ прынесці катэгарычна адмовіліся! І каву-латэ і капучына таксама зажмоцілі :( (толькі за свае грошы).

Але ўсім было прыемна адзін за адным хадзіць ў бок WC па запрашэнню Кацярыны, каб напісаць пажаданні для Марты ў кнізе аб літоўскай графіцы, якую ёй потым урачыста падарылі пад ўсплескі нашых далоняў!
P.S. Цяпер усе адэкватна спяць, толькі Ганна ды Ігар неадэкватна пішуць пра сённяшні 5 дзень культурнай анімацыі у горадзе Вільня..